Welcome to Pretension! version 1.0.
- Гэта ты? - Я. - Хто табе даваў заданне? Чаму ты так здалёку ишоў на гэта, и так далёка назад?! Тут зусим иншая акруга! Тут чалавек, усё сочачы за Акаловичам, убачыў, што ён тое, што тырчэла ў яго з лиштвы, ужо скамячыў у пальцах, змяў у жмуток, быццам бы выцираючы пальцами нос, паклаў у рот и ўжо клычыць зубами и языком. Зараз глыне. - Выплюнь! - закрычаў чалавек и зварухнуў пальцами на винтоўцы. Акалович плюнуў. Чалавек хапиў мокры ад слины жмуток и, расцягнуўшы яго ў пальцах, убачыў, што гэта кавалачак паркалю, на яким штосьци дробна надрукавана па-нямецку. - Я забиў Паливодскага, - голасам як з-пад зямли абазваўся Акалович, падаючыся задам да першых зарасникаў на самым узлесси. - Я ведаю и без цябе, што Паливодскага сёння ўночы забили, - прахрыпеў чалавек и стрэлиў. Акалович упаў и больш ужо не паварушыўся. З таго дня и гэты куток, дзе сярод кустоў ляжаў нежывы Акалович, и той маёнтак, адкуль на трэци дзень пасля першых допытаў и доследаў вывезли на ближэйшы могильник Паливодскага, и ўсе тутэйшыя дароги пачали часта агалашацца стукатам нямецких матацыклаў и грузавикоў и скогатным бразгатам танкаў и танкетак. Кожную легкавую машыну ахоўвала танкетка, а кали ехаў яки-небудзь санавиты немец, то за им ишоў танк, або и два. Пачали з'яўляцца и станавицца тут часци вяликага карнага злучэння. Аўтаматчыки на грузавиках штодзень кудысьци ехали дарогами. Грунтавым жа шляхам, яки ляжаў тут, час ад часу праходзили танки. Можа гэты захад быў не так дзеля аховы нямецких заваёваў, як дзеля таго, каб нагнаць страх па насельництва. Танки, хоць па адным ци па два, пачали часами шнураваць па вяликих дарогах и суседних з гэтаю акруг. Смерць Паливодскага перакинула трывогу и туды. Нямецкия начальники тольки за вяликаю патрэбаю выязджали са сваих месц и старалися трымаць каля сябе як найбольш салдат. Што ж да людзей, то ўсюды гаварыли пра пахаванне Паливодскага: завезли, засыпали ў яму, и нихто з людзей на пахаванни не быў, тольки палицэйския и два немцы. Нихто не ўздыхнуў и не дакрануўся хустачкай ци пальцами да вачэй. З гэтай прычыны пайшла старая прымаўка на новы лад: "Служы немцу верна, дык ён ад цябе нос адверне". Так шырока погаласка и трывога пайшла, што задалёку ад месца смерци Паливодскага, у сваим неўладаваным яшчэ маёнтку, Гертруда и яе стары Густаў были няшчасныя ўсе тыя дни, кали не быў з ими их сын. А ён пачаў бываць тут вельми зрэдку. У яго быў иншы клопат: у яго было больш, як у иншай якой акрузе, канцэнтрацыйных лагераў, и гэта пачало вельми непакоиць яго. Ён павяличыў и пашырыў разведку и "прачосванне" лясоў. Але салдат было ў яго мала, бо з цэнтра закамандавали некаторым гарнизонам перамясцицца адсюль у акругу, дзе быў забиты Паливодски. У яго таким парадкам узникла думка злиць усе канцэнтрацыйныя лагеры ў адзин, каб злучаныя разам вартавыя вайсковыя часци стали моцнай силай. Яго гэтую думку прыняли. Але пакуль што тут было яшчэ спакойна. Ад Перабродскага лагера да маёнтка, куды ён пасадзиў на ўладанне свайго бацьку, было киламетраў дваццаць. Ад маёнтка да вяликага грунтавога шляху, яки ишоў ад Гомельшчыны цераз Бабруйшчыну на Вяликае скрыжаванне з Маскоўскаю шашою на Случчыне, было киламетраў пад семдзесят. Па гэтым шляху и пачали шнураваць танки час ад часу. Ни танки, ни салдаты ниводнай сутычки ни з ким не мели, и ўсё пачало як быццам спакайнець. Па людзях жа пайшла гамана, што па лясах збираецца вяликая сила, мноства людзей и ўсё пры зброи, и многа там чырвонаармейцаў и камандзираў, и што нешта вяликае неўзабаве можа адбыцца. Што ж да справаў на фронце, то прайшла чутка, што падышли вяликия папаўненни и Чырвоная Армия хутка пачне наступаць. Тым часам вельми шырока стала вядома, што каля Сумлич на Вяликим скрыжаванни адбыўся напад на нямецкую аўтакалону: звыш як семдзесят нежывых немцаў ляжаць на самым скрыжаванни пад недаломками васьми машын. А ў суседняй з Сумличами воласци ўночы раптоўна невядомыя перастраляли ўсю палицыю и схапили и забрали жывога з сабою каменданта. Хоць нихто цяпер никуды ад свайго дома далёка не ад'язджаў и не адыходзиў, але ўсюды, на шырокую навакольнасць, ведали, дзе ляжыць вытрушчаны и выгнуты на кучу ламачча нямецки поезд.
|