Кузьма Черный - Пошуки будующего - глава 7

 Меню


Welcome to Pretension! version 1.0.


- Адкуль жа я магу ведаць? - пациснуў плячыма хлопец.
- Як гэта? Хиба яна не сястра твая?
- Я на выгнанства ад вайны еду.
- Тут асталяваўся жыць?
- Не, я тут бацьку хаваў.
- Куды думаеш ехаць?
- и сам не ведаю.
- Кожная дарога куды-небудзь вядзе, але ты выбирай тую, якая не вядзе ў прорву.
Прыйшоў салдат и сказаў, што фурманка пад'едзе пад хату.
Волечка тым часам нешта занадта рухава пачала завихацца ля печы.
- Прыняси мне лому, - сказала яна да Кастуся без якой бы там ни было выразнай интанацыи ў голасе, и ён ахвотна прынёс лом.
- Увапхни ў печ и запали, бо я вельми спяшаюся.
Сонца спускалася ўсё нижэй, праменне яго з кожнай хвилинай зменьвала свой колер, и нарэшце ў яго роўным чырванаватым бляску ажыла задумёнасць цихага змяркання. и тут пачалася паэзия спакойнага адвячорка ў хаце. Усе циха сядзели, кожны на сваим месцы и са сваими думками. У рухавым клопаце была тольки адна Волечка, малая гаспадыня гэтай хаты, дзе так нечакана сабралися так не падобныя адзин на другога людзи, далёкия адзин ад аднаго и месцам на зямли, и прывычками, и звычаями, и жаданнями, и натурай. У печы зырка гарэў агонь и пры им кипеў вялики гаршчок. Волечка то выходзила ў сенцы, то зноў уваходзила ў хату и кожны раз прыносила то цыбулю, то моркву, то бульбину, то нейкае карэнне, то лисце и падкидала ў гаршчок.
- Што гэта ты варыш такое? - запытаў фельчар, сочачы за рухавай Волечкай.
- Вару яду.
- А як жа гэтая патрава завецца?
- Нейк завецца, - злёгку прыбянтэжылася Волечка.
- А чым жа ты яе закрашваць будзеш?
Волечка як аслупянела. Нерухомая яна стаяла, и твар яе загарэўся чырвоным колерам.
- Малаком, - нарэшце адказала яна так, быццам кожнае слова важыла сто пудоў и цяжка было яго спусциць з языка.
- Як жа ты будзеш гэтую патраву малаком закрашваць, кали ты ў яе цыбулю кидала?
Волечка выбегла ў сенцы, и вочы яе напоўнилися слязьми. Стары фельчар адчыниў дзверы ў сенцы и сеў на парозе.
- А чаго ў цябе, дзяўчо, твар так зачырванеўся? (Ён не пытаў: "чаго ў цябе слёзы?")
- Бо я ля печы стаяла.
- У цябе няма сала?
- Няма, - як з-пад зямли сказала яна.
- А каму ты так многа варыш?
- Усим... нам... Ужо други дзень у мяне ў хаце чужыя людзи, а я им ничога нават перакусиць не дала.
- А немца ты малаком паила?
- Дык ён жа хворы.
- А малая ты мая, а галубка ты мая!
- Ничога, я пастаўлю новы гаршчок, без цыбули... Гэта я забылася...
Кастусь у момант вока праскочыў праз сенцы на двор, развярнуў на возе сена и з бадай што пустой зашмальцованай торбы дастаў усё, што ў ёй было. Гэта быў раздушаны крышан сала. Аж босыя пяты яго мигцели, як маланка, кали ён ускочыў назад у сенцы з моцным шпарким шэптам. На твары яго ляжаў таемны выраз вяликага змоўшчыка:
- Волька, выйдзи к возу на момант.
и сам скинуў з сябе дзицячую трапятливасць и сталай хадой падаўся з сянец. Так жа паволи и стала Волька пайшла за им. Абое стали яны ля воза, дзе двое коней бесперапынна жавали сена.
- На табе сала, на гаршчок будзе. и никому не кажы, што гэта я табе даў. Няхай думаюць, што гэта ў цябе было, але ты не хацела спавядацца перад усими и сказала, што няма.
Трэба было бачыць у гэты момант Волечку. Як заваёўница свету, яна з ганарливай павольнасцю ўвайшла ў хату и зноў пачала хадзиць ля печы. Салдат дастаў з свайго ранца бляшанку кансерваў, паставиў на стол и сказаў:
- Можа гэтым добра закрасиць гаршчок?
- Я ўжо закрасила салам.
- А ты ж казала...
- Мала што я казала...
Немец сядзеў на лаве и прыглядаўся да ўсяго, што рабилася ў гэтай чужой яму хаце. Ужо быў прыцемак. Ужо агонь у печы згасаў. Ужо вераснёвы вечар апаноўваў цишынёй свет. Хвилина за хвилинай, и ўсе гэтыя людзи пасели навокал стала. Волечка частавала их патравай, якую, можа быць, и сама прыдумала з прычыны свае неспрактыкаванасци ў гаспадыньских справах. Еў салдат, еў фельчар, еў Кастусь, еў и немец. и ўсим падабалася яда. Фельчар раптам паварушыў сваю медыцынскую дарожную пакоўню и паставиў на стол пляскатую пляшку.
- А гэтую микстурку я ўзяў з сабою, бо думаў, што прыйдзецца ёю лячыць немца.


<<< 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 >>>

© Copyleft 2001 - krsna77
Hosted by uCoz